Брэсцкая служба МНС выратавала ад паводкі ката (фота)
Жывёла 5 дзён пражыла сярод вады ў садовым дамку.
З просьбай выратаваць ката Чыба звярнулася яго гаспадыня Ганна Пішчук. Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падвезлі лодку і зрабілі выратавальны рэйс на лецішча.
Пародзісты кот надта енчыў, быццам хацеў паскардзіцца гаспадыні на перажыты страх, але ўсё абышлося, адзначае сайт tomin.by.
Фота — tomin.by