Брэсцкі райвыканкам будзе жаніць самотных
Дзеля гэтага там стварылі клуб знаёмстваў “Давай пажэнімся”.
Клуб створаны рашэннем Брэсцкага райвыканкама, прынятым яшчэ ў траўні, паведамляецца на сайце органа ўлады. Мэта: умацаванне сямейных адносінаў, падвышэнне статусу і прэстыжа сям’і.
Клуб будзе дзейнічаць пры “Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Туды можна звяртацца пасля таго, як споўніцца 18 гадоў. Пры ўступленні запаўняецца анкета. Анкеты для ўступлення ў клуб можна будзе запоўніць таксама ў раённым ЗАГСе або па месцы жыхарства, у сельскіх саветах. Курыруе клуб “Давай пажэнімся” аддзел ідэалагічнай работы Брэсцкага райвыканкама.