Брэсцкі рыбак вылавіў у рацэ пісталет, гранату і патроны

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на міліцыю, мужчына вылавіў пакет, у якім былі пісталет ТТ, ствол да гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы, тры патроны 12-га калібра і ручная процітанкавая граната. Гэтыя прадметы брэстаўчанін здаў у міліцыю.

Цяпер ідзе праверка, каб выявіць, да якога часу належаць боепрыпасы. У прыватнасці, на пісталеце няма ні года выпуску, ні нумары.

Фота — ammoussr.ru