Брэсцкі санэпідэмцэнтр звольніў усіх лекараў "службы даверу"
Шасці псіхолагам прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні без выплаты кампенсацыі.
Як паведамляе партал realbrest.by, цяпер у Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя больш няма тэлефона службы "даверу".
Служба даверу існавала ў медустанове амаль 20 гадоў. Кругласутачна на гэты нумар тэлефанавалі прыкладна 600-700 чалавек у месяц, гэта значыць кожны дзень 20-25 чалавек. Ліквідацыя нумара можа пагоршыць сітуацыю ў вобласці, дзе з кожным годам расце лік суіцыдаў.
Дарэчы, Брэст не застаўся зусім без псіхалагічнай дапамогі. Тут працуе яшчэ адзін тэлефон "даверу" — пры псіханеўралагічным дыспансеры на Партызанскім праспекце.
Фота — voronezh.er.ru