Брэсцкія студэнты-будаўнікі паедуць працаваць у Венесуэлу

Такую прапанову ВНУ атрымала ад амбасады Венесуэлы ў Беларусі, паведамляе абласная газета "Заря".

Ва ўніверсітэце ўжо аб'яўлены набор “байцоў” у атрад, які адправіцца у Паўднёвую Амерыку аж на два месяцы — ліпень і жнівень. Плануецца, што летам у Венесуэлу паедуць трыццаць хлопцаў і дзяўчат. Гэта будуць выключна студэнты будаўнічага факультэта.