"Брэсцкія зубры" дапушчаныя да чэмпіянату краіны?
Бейсбольныя каманды "Брэсцкія зубры" і "Брэсцкія зубры - 2" з'явіліся ў спіску ўдзельнікаў Вышэйшай лігі - 2011.
Мяркуючы па інфармацыі, размешчанай на сайце беларускай асацыяцыі бейсбола і софтбола, "Брэсцкія зубры" і "Брэсцкія зубры - 2" усё ж такі згуляюць у чэмпіянаце краіны: каманды ўжо пазначаныя ў спісе Вышэйшай лігі - 2011.
Аднак, паводле намесніка старшыні "Брэсцкіх зубраў" Ганны Лукашэвіч, афіцыйнага пацвярджэння з Мінска клуб пакуль не атрымаў. Два дні таму ў тым жа спісе замест іх гэтак жа сама былі пазначаныя "Магілёўскія львы" і "Мінск-2". Цяпер назвы гэтых каманд кудысьці зніклі. Не падалі заяўку? Даслалі не на той адрас? Каментарыяў на гэты конт на сайце не знайсці, піша "Вечерний Брест".