Брэстаўчане дабіліся адкрытага абмеркавання Генплана развіцця горада

Пра гэта абвяшчае сайт Брэсцкага гарвыканкама. Не выключана, што ўлады прыслухаліся да пратэстаў неабыякавых брэстаўчан.

Старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў яшчэ 28 верасня паведаміў інфармагенцтву БелТА, што на мясцовым узроўні скарэктаваны Генплан развіцця Брэста ужо ўзгоднены. Між тым, грамадскае абмеркаванне было сціпла заяўленае на сайце афіцыйнай газеты “Брестский вестник” на пачатку верасня і фактычна не праводзілася.

Цяпер названыя дакладныя тэрміны абмеркавання — з 17 кастрычніка па 1 лістапада 2011 года. Сёння праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты арганізуюць сход грамадскасці для падачы прапановаў.