Брэстаўчане дабіліся магчымасці збіраць подпісы ў цэнтры горада
Улады саступілі 4 пляцоўкі.
Пра гэта распавёў юрыст Уладзімір Малей:
“У цэнтры горада выбаршчыкі акругаў № 1 і 2 не мелі магчымасці праводзіць пікеты па зборы подпісаў. Палітычныя партыі і грамадзяне звярнуліся з заявай на імя старшыні аблвыканкама з просьбай зрабіць захады дзеля змены рашэння. Брэсцкі гарвыканкам адмяніў забарону наконт бульвара Касманаўтаў, бульвара Шаўчэнкі, вуліцы Міцкевіча і сквера Іконнікава”.
Не ўдалося адстаяць самае зручнае месца для кантактаў з людзьмі — пешаходную вуліцу Савецкую, сказаў спадар Малей. Між тым, яна раней не трапляла ў лік месцаў, забароненых для выбарчых мерапрыемстваў.