Брэстаўчане штурмавалі ўніверсам “Космас” са старымі цэннікамі

А дзясятай гадзіне раніцы ў сераду натоўп брэстаўчанаў літаральна ўварваўся ва ўніверсам “Космас”. У асноўным на закупы прадуктаў выправіліся пенсіянеры, якія збольшага жывуць у цэнтры горада. 


Людзі кіраваліся чуткамі, што “будуць перапісваць цэннікі”. Адзін з пакупнікоў патлумачыў:


Мужчына: "Людзі чакалі адкрыцця крамы і кінуліся ў краму купляць шмат якія тавары, пакуль цэннікі са старымі коштамі. А потым пачалі цэннікі перапісваць. Закончыліся прадукты па старых, больш нізкіх коштах. Я думаю, што на прыкладзе “Космаса” можна меркаваць пра многія крамы, таму што паліцы дастаткова хутка пусцеюць. Многа хто хоча хоць колькі ашчадзіць грошай. І пакуль не перапісалі кошты — браць, браць, браць…"