Брэстаўчанін зрабіў веламабіль

Вячаслаў Галянскі па прафесіі шакалацье, але перакваліфікаваўся ў турыстычнага менеджэра. Падарожнічае сам і дапамагае іншым  у клубе “Планета падарожжаў”. Разам з сябрамі накручвае сотні кіламетраў на роварах. Натуральна, велатранспарт павінен быць надзейны. Вячаслаў тлумачыць:

“Збіраем самі, для свайго задавальнення. Хто хоча, можам дапамагчы зрабіць. Без пытанняў. Гэта вось базавы варыянт веламабіля. Ён абыходзіцца ў тры мільёны беларускіх рублёў. Ёсць да яго прычэп невялічкі, з багажнікам. Туды кладуцца, гледзячы, як надвор’е,  дажджавікі, балотнікі, фары… Самы дарагі варыянт сабе зрабіў. Каштуе тры тысячы ўмоўных адзінак”.

“З Дзяржаўтаінспекцыяй супрацоўнічаем, — кажа спадар Галянскі. — Удзельнічаем у прабегах, акцыях. Праўда, бывае, спыняюць, пытаюць, чаму па праезнай частцы еду, чаму хутка еду. Дык веладарожак у нас амаль няма, а на тратуарах пешаходы”.