Брэстаўчанка пабіла міліцэйскія машыны абцасам

Жанчыну даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе склалі на яе пратакол, а пасля адпусцілі. Аднак парушальніца пакрыўдзілася на праваахоўнікаў і вырашыла ім адпомсціць. Праз колькі гадзінаў яна вярнулася і пачала абцасам абутку псаваць міліцэйскія аўто, прыпаркаваныя ля РАЎСа. Яна драпала лабавое шкло, разбівала паваротнікі і псавала капоты, піша “Брестская газета”.

Цяпер брэсцкая прыбіральшчыца, якая была яшчэ і нецвярозай, можа панесці крымінальную адказнасць за хуліганства.