"Брэстпраект" рыхтуецца да масавых звальненняў?
Дырэктар найбуйнейшай праектнай арганізацыі Брэстчыны негалосна загадаў кіраўнікам груп падрыхтаваць спісы на звальненне.
Пра гэта паведамляе партал "Віртуальны Брэст" са спасылкай на ананімнуюая крыніцу. Паводле гэтых звестак, плануецца скараціць больш за 40% супрацоўнікаў. Сітуацыя ўскладняецца тым, што людзям проста няма куды ісці: тэмпы будаўніцтва, як і праектавання, у Беларусі істотна скараціліся.
У самім "Брэстпраекце" каментаваць гэтую інфармацыю не хочуць.
У інстытуце "Брэстбудпраект" кажуць, што апошнім часам значна зменшыўся лік замоваў на праектаванне жылля ў горадзе. У гэтай арганізацыі таксама ёсць лішкі кадраў на сённяшні дзень, але тут вырашылі абмежавацца пенсіянерамі. Да канца году будуць адпраўленыя на пенсію каля 15 з 400 работнікаў.