Кіраўнік Брэстчыны: Палітыка слушная, але дэвальвацыя патрэбна
Так на прэс-канферэнцыі Канстанцін Сумар пракаментаваў сітуацыю на валютным рынку.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама адзначыў, што ўвод множнасці курсаў — гэта верная палітыка. Але, тым не менш, губернатар схіляецца да таго, што курс мусіць быць рэальны і ў такім разе непазбежная дэвальвацыя. "Гэты б дазволіла развязаць рукі экспарцёрам". "Які характар гэтай дэвальвацыі — гэта ўжо іншае пытанне", — сказаў ён.
Сумар мяркуе, што сітуацыя за два месяцы стабілізуецца і "нашым прадпрыемствам стане лягчэй", перадае "Вечерний Брест".