Брэсцкае "Дынама" будзе трэніраваць Сяргей Кавальчук
Такое рашэнне прыняў 23 жніўня савет праўлення клуба.
Нагадаем, што папярэднім галоўным трэнерам быў Юрый Пунтус. Пасля яго адстаўкі Кавальчук быў у статусе выканаўцы абавязкаў. Асістэнтам Кавальчука стаў Андрэй Пракапюк, інфармуе "Прессбол".