Брэсцкае кіраўніцтва дазволіла пікеты ў цэнтры горада
Цяпер збор подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць яшчэ на 4 вуліцах Брэста.
Да не забароненых для пікетаў месцаў дадаліся бульвары Касманаўтаў і Шаўчэнкі, вуліцы Міцкевіча і ў скверы Іконнікава, піша "Брестская газета".
Брэсцкія партыйцы ўпэўненыя, што такі крок быў зроблены дзякуючы іх настойлівасці. Незадаволеныя забаронай на правядзенне пікетаў практычна ва ўсім цэнтры Брэста, прадстаўнікі дэмсілаў накіравалі адпаведны пісьмовы зварот у Брэсцкі гарвыканкам.
Цяперашняе змяненне сітуацыі актывістаў таксама не вельмі задавальняе, бо ў пераліку забароненых для збору подпісаў месцаў па-ранейшаму застаецца шматлюдная пешаходная вуліца Савецкая. Улады спасылаюцца на неабходнасць захоўваць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян. Нібыта 27-29 ліпеня тут будуць праходзіць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня горада.