Брэсцкага апазіцыянера вінавацяць у крымінальным злачынстве

Цяпер у яго статус арыштаванага, паведаміў Еўрарадыё праваабаронца Раман Кісляк. Па словах праваабаронцы, Віталю Каўшу выставілі абвінавачанне ў спрыянні нелегальнай іміграцыі. Яму пагражае да пяці гадоў турмы.

Правабаронца звяртае ўвагу на дзіўныя моманты справы. Калі пастанова на арышт была на руках у сілавікоў яшчэ 17 ліпеня, незразумела, чаму абвінавачанне Каўшу не выставілі адразу пасля затрымання. І яўна неправавымі былі дзеянні міліцыі, якая два дні не казала сваякам арыштаванага, дзе ён знаходзіцца.

Нагадаем, сябра Партыі БНФ Віталя Каўша 1 верасня збілі на вачах жонкі і малога сына ды звезлі ў невядомым кірунку пяцёра мужчын у спартовых касцюмах. У панядзелак, 3 верасня, яго "знайшлі" ў СІЗА Брэста. Жонка Жанна Коўш паскардзілася ў абласную міліцыю на гвалтоўнае знікненне мужа.