Брэсцкая друкарня адмаўляецца ад шклоўскай паперы (Дакумент)
Дырэктар Брэсцкай друкарні Васіль Каленікаў накіраваў у мясцовыя выданні ліст.
Ён паведамляе, што друкарня не будзе працаваць на газетнай паперы марак А і Б, вырабленай на шклоўскім заводзе. Кіраўнік друкарні кажа, што гэтая папера нізкай якасці, з-за чаго псуецца абсталяванне. А рамонт і прастоі друкавальных машын прыносяць непрадбачаныя страты. Таксама, па словах Каленікава, шклоўская папера ўбірае ў сябе больш фарбы, чым папера іншых марак.
Дырэктар Брэсцкай друкарні адзначае, што ўсе іншыя друкарні ў абласных цэнтрах выпускаюць газеты только на паперы маркі О. З гэтага можна зрабіць выснову, што і ў іх паўстаюць праблемы пры працы з паперай шклоўскай вытворчасці, перадае прэс-служба БАЖ.