Брэсцкая міліцыя будзе шукаць скрадзены “антырадар”
Прыладу скраў невядомы ў індывідуальнага прадпрымальніка з ягонага аўтамабіля “Пежо”.
Нагадаем, што на трасе М1 Брэст – мяжа з Расійскай Федэрацыяй усталяваныя 29 радараў. Праўда, не на поўную моц, але яны дзейнічаюць. Некаторыя аўтааматары спрабуюць не быць злоўленымі на перавышэнні хуткасці і набываюць сабе даволі дарагія прылады, гэтак званыя “антырадары”.
У папярэднія гады брэсцкая дзяржаўтаінспекцыя адмаўлялася ўмешвацца ў актыўны продаж у горадзе таблетак супраць паху алкаголя “Antipolizei”. Цяпер жа ж, іх калегі , магчыма, знойдуць і вернуць уладальніку “антырадар”, паведаміла прэсавая служба упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Распачатая крымінальная справа.