Брэсцкая міліцыя шукае забойцу немаўляці
У Брэсце, у адным з цэхаў смеццеперапрацоўчага заводу “Штрабаг” быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка без вопраткі.
Хутчэй за ўсё цела немаўля трапіла на прадпрыемства ў адным са смеццевых кантэйнераў для побытавых адкідаў. Міліцыя просіць грамадзян, якія маюць хоць якую інфармацыю аб гэтым злачынстве, неадкладна паведаміць па тэлефоне 102.