Брэсцкая навацыя: раварысты адчыняюць у краме секцыю птушкафабрыкі

Велапрабег прысвяцілі адразу яшчэ і вызваленню Беларусі ад фашыстаў, а таксама Дню моладзі — як той казаў, каб два разы не падымацца.

Акрамя самога велапрабегу раварысты таксама адкрылі ў Ганцавіцкім ЦУМе секцыю Баранавіцкай птушкафабрыкі “Дружба” .

Велапрабег прайшоў праз раёны, якія ўвесну падпісалі дамову ад сяброўстве — Баранавіцкі, Ляхавіцкі ды Ганцавіцкі, інфармуе сайт Баранавіцкага райвыканкама. У двухдзённай акцыі ўзялі ўдзел чыноўнікі Баранавіцкага райвыканкама і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў — прафсаюзаў, “Белай Русі” і БРСМ.

Фота — newsgomel.by