Брэсцкі акцыянер атрымаў дывідэнды ў 630 рублёў

Жыхар Брэста Марат Васільевіч у свой час уклаў чэкі “Маёмасць” у акцыі трох беларускіх

прадпрыемстваў, прапанаваныя на рынку. Цяпер ён незадаволены:

Марат Васільевіч– Гэта “Нафтазаводмантаж” з Мазыра прыслаў. Штогод атрымліваю ад іх 600 – 700 рублёў. Мне трэба схадзіць на пошту, адстаяць чаргу, запоўніць дакументы, абмяняць іх на грошы. Гэтай сумы не хапае нават на талончык для праезду ў транспарце. Лічу гэта здзекам над чалавекам.

Гэта не дывідэнд, а “дывідэнт”, як напісана на адным з пераводаў, кажа акцыянер. Але прадпрыемства хаця б не стратнае, а вось Новалукомльскі і Радашковіцкі керамзітавыя заводы, куды брэстчанін таксама ўклаў прыватызацыйныя чэкі, не шлюць нічога.

Цяпер у Беларусі, па розных ацэнках, ад 10 да 30 працэнтаў стратных прадпрыемстваў. Вялікая колькасць працуе з малой прыбытковасцю.

У свой час беларусам былі прапанаваныя акцыі горшых прадпрыемстваў, перакананы Марат Васільевіч. Лепшыя цяпер могуць трапіць у рукі замежных багацеяў.