Брэсцкі "Еўраопт" не ведае дату свайго адкрыцця

63-я крама тарговай сеткі "Еўраопт" у Беларусі і другая ў Брэсце павінна была адкрыцца 22 снежня. Па плошчы яна самая вялікая ў краіне — каля 5 тысяч квадратных метраў. Літаральна за дзень да ўрачыстага адкрыцця з'явілася інфармацыя, што яно будзе тэхнічным, для абслугоўваючага персаналу. На сайце кампаніі не тлумачаць прычыну пераносу, але запэўніваюць, што да Новага году дзверы адчыняцца і для пакупнікоў.

Дарэчы, ажыятаж на нядаўнім адкрыцці "Еўраопта" ў Баранавічах выклікаў штурханіну. Баранавіцкія пакупнікі літаральна штурмам бралі новаадкрытую краму.