Брэсцкі гарвыканкам загадаў вярнуць у крамы танны кефір
2-адсоткавы кефір у літровых плёначных пакетах вяртае ў выпуск кампанія "Савушкін прадукт".
Гэты дыетычны прадукт знік з прылаўкаў у канцы мінулага года, піша "Вечерний Брест". Замест яго брэская кампанія стала выпускаць 1,5-адсоткавы кефір ў паўлітровых слоічках. Яго кошт, у пераразліку, стаў вышэй, чым за літр.
Аднак упраўленне гандлю Брэсцкага гарвыканкама прыслухалася да шматлікіх зваротаў гараджан. Чыноўнікі запатрабавалі, каб вытворца вярнуў на прылаўкі кефір у літровых ўпакоўках па кошце каля 1,5 тысячы рублёў.