Брэсцкі пажар гасілі 12 выратавальніцкіх машынаў
Пажар адбыўся ў будынку прадпрыемства "Гефест-Тэхніка", размешчанага на вуліцы Суворава.
Як паведамляе БелаПАН, паведамленне пра пажар паступіла ў 8.27. Праз пяць хвілін туды прыбылі два першыя падраздзяленні выратавальнікаў. Высветлілася, што агонь ахапіў плошчу ў 120 квадратных метраў. За паўгадзіны ыратавальнікам удалося ліквідаваць пажар.
Агонь знішчыў 50 кубаметраў полістыролу, які выкарыстоўваецца для пакавання. Сам будынак не пашкоджаны. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.