Брэсцкім студэнтам знізілі плату за навучанне
Гэта адбылося літаральна праз два тыдні пасля яе павышэння.
Як піша "Вечерний Брест", змены ў аплаце адбыліся ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна.
Кошты знізіліся для кожнай катэгорыі студэнтаў па-рознаму. Напрыклад, першакурснікам дзённай формы навучання трэба будзе плаціць менш на 1 млн — 1 млн 100 тыс. рублёў. А вось выпускному курсу ВНУ першапачатковы кошт знізілі крыху менш як на мільён. У завочнікаў зэканомленая сума значна менш — каля 300-400 тысяч рублёў, але там і гадавая аплата ніжэй, чым на стацыянары.