Брэсцкія актывісты працягваюць змагацца са смуродам у горадзе

Скаргу яны наrіравалі ў аблвыканкам, паведамляе БелаПАН.  Нагадаем, што ў канцы студзеня актывісты напісалі зварот у Брэсцкі гарвыканкам. Пад просьбай распрацаваць мерапрыемствы па змяншэнні смуроду ў горадзе падпісаліся больш за тысячу чалавек.

З адказу чыноўнікаў актывісты кампаніі зразумелі, што ніякай праверкі ў цэнтральнай частцы горада не было. Між тым, непрыемны пах там не першы год запаўняе кватэры і дамы. Таму яны і напісалі новую скаргу — цяпер у аблвыканкам.

Дарэчы, у лістападзе актывісты падавалі тры заяўкі на пікеты, каб звярнуць увагу ўладаў на праблему смуроду. Усе тры пікеты гарадская ўлада не дазволіла.