Брэсцкія рэйдары абвяшчаюць набор праз абвесткі ў горадзе

На аб’явах, развешаных у цэнтры горада, падлеткаў ад 13 да 18 гадоў запрашаюць у “новую моладзевую групоўку рыветхедаў-рэйдараў”. Па тэлефоне з абвесткі юначы голас тлумачыць:

Юнак: "Група нядаўна з’явілася. Пэўнага кірунку дзейнасці няма. Лазім па закінутых будынках. Прыемныя ўражанні застаюцца. У суботу вось збіраемся. Дзяўчат трое: сястра мая ідзе, з ёй дзве сяброўкі".

Арганізатары групы кажуць, што яны прамысловыя скаўты, але пад настрой могуць пахадзіць і на прыродзе. Маладыя людзі адмаўляюць дачыненні з афіцыйнымі арганізацыямі. Калі што з агульнапрынятых опцый і цікавіць, то гісторыя.

Дарэчы , англійскі назоў Rivethead утварыўся ад назову прафесіі “Riveter” – кляпальшчык. Гэтым словам абазначаюць сябе як прыхільнікі індустрыяльнай музыкі, так і аматары “індустрыяльнага дыгерства” — вандровак па закінутых заводах, фабрыках, шахтах.