Брэсцкiя студэнты збiраюць подпicы за бясплатны праезд (фота)
Яны плануюць сабраць не менш за 2000 подпiсаў і адаслаць iх у гарвыканкам.
Iнiцыятарам кампанii выступiла грамадскае аб'яднанне "Дзедзiч". У сваім звароце актывiсты нагадваюць кiраўнiцтву горадa пра ўказ кіраўніка Беларусі, пасля якога сталічныя студэнты атрымалi магчымасць бясплатнага праезду ў грамадскiм транспарце.
Студэнты i навучэнцы Брэста адчуваюць не меншыя матэрыяльныя цяжкасцi ад мiнскiх. Напрыклад, большасць iншагароднiх студэнтаў пражывае ў далёкіх ад унiверсiтэтаў мікрараёнах гораду. І не толькі таму што там невысокая арэнда за жытло. А яшчэ і таму, што там знаходзяцца ўнiверсiтэцкiя iнтэрнаты.
Як паведамiў Еўрарадыё адзiн з удзельнiкаў кампанii, моладзь падпісваецца ахвотна. Ініцыятары спадзяюцца, што запланаваная колькасць з'явiцца ўжо неўзабаве.
