Брытанец выйграў у латарэю 185 мільёнаў еўра
Гэта абсалютны рэкорд усіх розыгрышаў.
Жыхар Вялікабрытаніі адгадаў камбінацыю з асноўных пяці і нават двух дадатковых лічбаў. Шчаслівымі нумарамі апынуліся 17, 19, 38, 42, 45, а таксама 9 і 10.
Зараз журналісты збіваюцца з ног, шукаючы шчасліўчыка. Аднак зрабіць гэта будзе складана. Арганізатары латарэі хаваюць яго імя, не жадаючы ствараць небяспеку для жыцця ўладальніка мільёнаў.