Брытанскага палітыка звольнілі за нацысцкую вечарыну

Прычынай сталі "абразлівыя і дурныя” паводзіны. Тыдзень таму газета Mail on Sunday змясціла здымак, на якім Берліё паказаны разам з чалавекам у нацысцкай форме. Фота зробленае падчас халасцяцкай вечарынкі на французскім гарналыжным курорце.

Эйдан Берліё выказаў глыбокае шкадаванне з нагоды таго, што адбылося на вечарынцы. На ёй ўдзельнікі абвяшчалі тосты за Гітлера і яго рэжым. Прадстаўнік кансерватыўнай партыі паведаміў, што прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран распарадзіўся правесці расследаванне інцыдэнту, паведамляе ВВС.