Брытанскі банк вінавацяць у "адмыванні" іранскіх мільярдаў
З такім абвінавачаннем наглядныя органы ЗША выступілі супраць банка Standard Chartered.
Як паведамляе ВВС, брытанскіх банкіраў вінавацяць у нелегальных аперацыях з Іранам і адмыванні каля 250 мільярдаў долараў. Паведамляецца, быццам Standard Chartered займаўся такой незаконнай дзейнасцю амаль 10 гадоў у абыход міжнародных санкцый супраць Ірана.
Не выключана, што Standard Chartered будзе пазбаўлены амерыканскай ліцэнзіі. Амерыканцы падазраюць, што брытанскі банк выкарыстоўваў схемы па адмыванні грошай таксама для сваіх кліентаў з Бірмы, Лівіі і Судана.
Прадстаўнікі банка катэгарычна адмаўляюць гэтыя абвінавачванні.
Фота — cetki.com