Брытанскі самалёт у Брэсце апячаталі да прыезду камісіі

Туды і прыедзе камісія ад авіякампаніі, якой належыць самалёт. Толькі пасля гэтага пачнецца рамонт тэхнікі, паведамляе БелаПАН.


Нагадаем, з-за тэхнічнай няспраўнасці самалёт аварыйна сеў у брэсцкім аэрапорце ўвечары 26 ліпеня. Паветранага судна належыць прыватнай кампаніі United Airgroup Corp, прапісанай на выспе Мэн (Вялікабрытанія). Самалёт пераганяў з аэрапорта французскай Ніцы ў маскоўскі аэрапорт Дамадзедава расійскі экіпаж з трох чалавек.