БТ раскрытыкавала Мядзведзева
Прадметам нападак стала сітуацыя вакол святкавання ўгодкаў пачатку вайны.
Нядзельны выпуск аналітычнай праграмы беларускага тэлебачання "У цэнтры ўвагі" распавёў, чаму прэзідэнт Мядзведзеў не быў у Брэсце 22 чэрвеня, у 70-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, а таксама пра тое, як дзейнічаюць супраць саюзнай Беларусі расійская прэса і расійскі бізнэс.
Вядомы каментатар БТ Юрый Пракопаў палічыў "дурным" тлумачэнне "ананімнай крыніцы ў Крамлі" аб тым, што прэзідэнт Лукашэнка быў запрошаны ў Маскву 22 чэрвеня, а таксама назваў гэтыя тлумачэнніі "хітра-крывадушнымі".