БТ сёння пакажа два матчы Лігі чэмпіёнаў
Першая трансляцыя пачнецца ў 21.35, другая – у 00.55
На Першым нацыянальным канале сёння можна будзе пабачыць сустрэчу іспанскага “Вільярэала” і дацкага “Адэнсэ”. У першай гульні іспанцы прайгралі з лікам 1:0 і зараз ім неабходна выйграваць. Другая трансляцыя раскажа аб матчы бельгійскага “Генка” і ізраільскага “Макабі”. Бельгійцы тыдзень таму саступілі з лікам 2:1.
А вось заўтра гледачоў чакае трансляцыя з Аўстрыі. Барысаўскі БАТЭ згуляе ў гасцях з аўстрыйскім “Штурмам”. Пачатка у 21.35. Першая гульня, якая прайшла на мінскім “Дынама”, скончылася ўнічыю 1:1.