Будаўнічы рынак ва Уруччы застаўся без святла

Паводле чытача сайту charter97, які працуе на гэтым рынку, святло знікла з вечара 31 студзеня. Прадпрымальнік сцвярджае, што ёсць непацверджаныя звесткі, быццам рынак завінаваціўся больш за 1,5 мільярда рублёў за электрычнасць.

“Ужо другі дзень увесь рынак без святла, а гэта: не працуе каса, кампутар, няма асвятлення і цяпла ад абагравальніка. Адным словам, прыйшлося замкнуцца і несці страты. Альбо давядзецца купляць генератар. А арэнда штомесячная, якую я плачу, большая за 5 мільёнаў! Самае брыдкае, што ніякай інфармацыі, калі будзе электрычнасць, адміністрацыя не дае. Можа, і месяц яе не будзе”, — паведаміў прадпрымальнік.