Будоўля стадыёна БАТЭ ў Барысаве тармозіцца
Пра гэта распавёў старшыня праўлення футбольнага клуба Анатоль Капскі.
Па яго словах, якія перадае газета "Прессбол", прычына не ў недахопе грошай. Капскі спасылаецца на дэфіцыт будаўнічых матэрыялаў, бо ў сённяшняй эканамічнай сітуацыі шмат хто імкнецца працаваць на экспарт. Па-другое, кажа Капскі, абласныя будаўнічыя арганізацыі занятыя ў Маладзечне, дзе пройдуць "Дажынкі".
Старшыня праўлення БАТЭ спадзяецца, што пасля "Дажынак" спецыялісты прыйдуць працаваць на будаўніцтва барысаўскага стадыёна. Але наракае на тое, што рашэнні прымаюцца вельмі доўга і грузнуць у бюракратычнай цяганіне.