“Булгарыю” паднялі на паверхню
Зараз трагічна вядомы цеплаход адбуксіраваны на неглыбокае месца. Яго даследуюць вадалазы.
Затанулы цеплаход “Булгарыя” паднялі са дна вадасховішча на Волзе ў суботу. Падчас пад’ёму былі выяўленыя яшчэ тры целы загінуўшых пасажыраў. Расійскія СМІ паведамляюць, што пасля канчатковага абследвання “Булгарыя” будзе разрэзаная на металалом. Больш у плаванне яна не выйдзе ніколі.
Нагадаем, што цеплаход затануў падчас свайго апошняга круіза. Большая частка з двухсот пасажыраў загінула. Сярод ахвяр некалькі дзесяткаў дзяцей. Гэта адна з найбуйнейшых водных катастроф у гісторыі Расіі.