Бяздомны магілёвец скраў “жыгулі”

Як выявілася, машыну 37-гадовы бяздомны скраў разам са сваім 42-гадовым таварышам. Пацярпелай апынулася жанчына, якой раней мужчыны дапамагалі па гаспадарцы. На аўтамабілі падзельнікі збіраліся ехаць на заробкі ў Мінск.

На падзельнікаў пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да пяці гадоў турмы, паведамляе магілёўская міліцыя.