Былога міністра фінансаў Егіпта пасадзілі на 10 гадоў
У Егіпце 12 ліпеня быў абвешчаны абвінаваўчы прысуд адразу тром экс-міністрам краіны, якія займалі свае пасады пры рэжыме Хосні Мубарака, паведамляе РБК.
Самы суровы прысуд вынесены былому кіраўніку фінансавага ведамства Юсэфу Бутрасу Галі. Яго абвінавацілі ў растраце бюджэтных сродкаў і прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі.