Былога палітзняволенага адправілі ў арыштны дом

Куды дакладна ён будзе накіраваны, Парфянкоў не паведаміў.

Нагадаем, 27-гадовы Васіль Парфянкоў быў першым асуджаным па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. У лютым 2011 года суд Фрунзенскага раёна сталіцы прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прыгаварыў да 4 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Асуджаны адбываў пакаранне ў Аршанскай папраўчай калоніі, але ў жніўні 2011 года быў памілаваны ўказам кіраўніка дзяржавы. У студзені 2012-га ў дачыненні да Парфянкова ўстанавілі прафілактычны нагляд, а ў красавіку Следчы камітэт Першамайскага раёна Мінска распачаў супраць былога палітзняволенага новую крымінальную справу — за парушэнне ўмоў прафілактычнага нагляду. Паводле версіі праваахоўных органаў, Парфянкоў парушыў парадак выканання ўмоў прэвентыўнага нагляду, у прыватнасці адсутнічаў па месцы жыхарства без паважнай прычыны, за што двойчы на працягу года атрымліваў адміністрацыйнае спагнанне.

Парфянкоў растлумачыў, што выходзіў з дома ў краму на некалькі хвілін, каб купіць прадуктаў. 29 траўня суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў Парфянкова вінаватым ў парушэнні ўмоў прафілактычнага нагляду і прыгаварыў да 6 месяцаў арышту. 24 ліпеня Мінскі гарадскі суд пакінуў прысуд у сіле, паведамляе БелаПАН.

На здымку: Васіль Парфянкоў пасля вызвалення ў жніўні 2011-га. Фота — bymedia.net