Былога віцэ-мэра Гомеля знайшлі мёртвым
Асноўнай версіяй называюць самагубства.
Пра смерць Анатоля Чысціка паведамляе interfax.by са спасылкай на Следчы камітэт. Былога чыноўніка знайшлі павешаным зранку 15 сакавіка ў кватэры бацькоў жонкі.
На думку следчых органаў, смерць не мае крымінальнага характару. Асноўная версія здарэння — самагубства. Ідзе праверка.
Як піша "Хартыя'97", Чысцік стаў намеснікам старшыні гарвыканкама Віктара Піліпца 2 ліпеня 2012 года. У верасні 2012-га кіраўнік гарвыканкама быў арыштаваны, як і чыноўнікі ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. Чыноўнікаў звінавацілі ў размеркаванні кватэраў сваякам і калегам па заніжаных коштах.
Фота — inpic.ru