Былы гендырэктар “Пінскдрэва” знаходзіцца ў вышуку

Былы генеральны дырэктар "Холдынгавай кампаніі "Пінскдрэў" Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што менавіта падчас яго кіравання на пінскім прадпрыемстве адбыўся выбух, у выніку якога загінулі рабочыя. Праверка выявіла шматлікія парушэнні на вытворчасці. Пасля гэтага скандалу Арыніч пазбавіўся сваёй пасады.