Былы гулец БАТЭ Анры Хагуш можа перайсці ў "Тарпеда-БелАЗ"
Нядаўна 26-гадовы футбаліст развітаўся з расійскім "Нафтахімікам", які выступае ў першай расійскай лізе.
Нагадаем, абаронца Анры Хагуш у 2006-2009 гадах выступаў за БАТЭ, удзельнічаў у першым прарыве барысаўчан у групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
"Прессбол" інфармуе, што пытанне, ці патрапіць Хагуш у Жодзіна, праясніцца ў бліжэйшыя дні.
На архіўным здымку 2008 года Анры Хагуш падчас матча БАТЭ — "Зеніт". Фота — bymedia.net