Былы прэм'ер Сідорскі па-ранейшаму знаходзіцца ў адпачынку

Былы прэм'ер-міністр 57-гадовы Сяргей Сідорскі дагэтуль не працаўладкаваўся. Ён займаецца выхаваннем унучкі, піша газета "Народная воля". Нагадаем, Сідорскі займаў пасаду прэм'ера ў 2003-2010 гадах і ад снежня мінулага года з'яўляецца беспрацоўным.


Дачка Сяргея Сідорскага Аксана абвергла інфармацыю, што яе маці, Людмілу Сідорскую, выклікаюць на допыты па справе вядомага мадэльера Сашы Варламава. Аднак яна прызнала, што маці ўваходзіла ў апякунскі савет "Млына моды" Варламава (як, дарэчы, і былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч).

Фота — bymedia.net