Бюджэтнікам зноў падвысяць заробкі
Аляксандр Лукашэнка 30 снежня ўзгадніў урадавую пастанову, згодна з якой з 1 студзеня 2012 года падвышаецца тарыфная стаўка першага разраду.
Стаўка ўзрастае адразу на траціну — са 151 да 200 тысяч рублёў, інфармуе БЕЛТА. Таксама з 1 студзеня прадугледжана ўсталяванне для работнікаў, якія тарыфікуюцца 1-27 разрадамі, карэктуючых каэфіцыетаў да тарыфных ставак. Гэта дазволіць павялічыць узровень заробкаў работнікаў бюджэтных арганізацый у сярэднім на 19,4%.
Мінулым разам тарыфную стаўку першага разраду падвышалі 1 кастрычніка.