У цэнтры Гродна з'явілася электрычнасць

Як паведамляе TUT.BY, электраэнергія адсутнічала на вуліцы Карла Маркса і ў раёне аўтавакзала. Ад адключэння пацярпелі нават мясцовыя ўлады: чыноўнікі Гродзенскага аблвыканкама былі вымушаныя працаваць без электрычнасці.

Як інфармуе БЕЛТА, прычынай аварыйнай сітуацыі стала пашкоджанне высокавольтнай кабельнай лініі. У выніку, каля 10-й гадзіны раніцы адбылося частковае адключэнне электраэнергіі ў цэнтры горада. Да 11.25 энергазабеспячэнне было цалкам адноўленае за кошт рэзервовых крыніц. Вядуцца рамонтныя працы.


Фота — polblog.ru