Цэнтрабанк Расіі кансультуе Нацбанк Беларусі
Пра гэта заявіў кіраўнік ЦБР Сяргей Ігнацьеў, адмовіўшыся раскрыць падрабязнасці.
"Наогул, па сітуацыі, мы кансультуемся і з нашымі беларускімі калегамі, і з Мінфінам", — сказаў Ігнацьеў на штогадовай прэс-канферэнцыі 5 красавіка, перадае "Рэйтэрс".
На пытанне, ці кансультуе ЦБР, які два гады таму правёў паспяховую паступовую дэвальвацыю расійскага рубля, Нацбанк Беларусі з нагоды дзеянняў на валютным рынку, Ігнацьеў адказваць адмовіўся: "Я не магу вам на гэтае пытанне адказаць у прынцыпе".