Чалябінцы пачалі прадаваць аскепкі метэарыта праз інтэрнэт
Кавалачкі нябеснага цела, памерам каля 2 см, выстаўленыя на продаж у інтэрнэт-краме.
Прадавец хоча атрымаць за сваю знаходку 500 расійскіх рублёў, інфармуе РБК. У абвестцы прадавец піша: "Прадаю з-за непатрэбнасці. Ёсць невялікія пацёртасці на ім, ну а ў цэлым — усё выдатна. Частка яго ў атмасферы згарэла".
Дарэчы, спецыялісты кажуць, што радыяцыйны фон у Чалябінскай вобласці ў норме. Гэта значыць, што метэарыт не радыяцыйны. Аднак не выключана, што ад аскепкаў метэарыту можа быць таксічнае заражэнне.