Чаму калгасы не спяшаюцца сеяць грэчку

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў вырашыць "грэчкавую праблему" сёлета. Аднак спецыялісты сумняюцца. Пры існуючай арыентацыі на "вал", якую пакуль ніхто не адмяняў, сеяць нізкаўраджайную грэчку нявыгадна.

Як распавёў "Вечернему Бресту" начальнік аддзела раслінаводства Брэсцкага аблсельгасхарчу Андрэй Махуноў, калі б закупачную цану на грэчку ўзнялі да 10 млн рублёў за тону, яе вырошчваў бы кожны калгас. Зыходзячы з існуючых на рынку коштаў, гэта, увогуле, рэальна. Між тым, новая закупачная цана на грэчку для сельгаскааператываў на дадзены момант — 1726 рублёў! Хто ж будзе пяцца?