Чаргінец падае ў суд на "Нашу Ніву"

Нагодай стаў артыкул "Чаргінец хоча перапісаць школьныя падручнікі літаратуры". У ім гаварылася, што кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Беларусі раскрытыкаваў творы ў школьных падручніках. 


На публікацыю ў НН пісьменніцкая арганізацыя адказала 30 чэрвеня на сваім сайце артыкулам "На хвалі паклёпу". У ім адзначаецца, што "старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі ні ў рамках закону, ні ў сваім становішчы не мае аніякіх правоў і ўласных намераў перапісваць тыя самыя падручнікі".


Разам з тым, аўтар адзначае, што змест школьных падручнікаў па літаратуры варта перагледзець і ўвесці ў яго сучасных аўтараў. Праўда, у іх пераліку згадваюцца толькі сябры праўладнай пісьменніцкай арганізацыі. 


Нагадаем, што "Нашай Ніве" і без суда з Чаргінцом пагражае закрыццё. Цяпер газета абскарджвае ў судах папярэджанні ад Мінінфармацыі, за якія яе збіраюцца закрыць.